Гядзімінас Кіркілас
Гядзімінас Кіркілас | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
літ.: Gediminas Kirkilas | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Зігмантас Бальчыціс | ||||||
Пераемнік | Андрус Кубілюс | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Лінас Антанас Лінкявічус | ||||||
Пераемнік | Juozas Olekas[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
30 жніўня 1951[1][2][…] |
||||||
Смерць |
20 красавіка 2024[4][3] (72 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | ministraspirmininkas.lt/… | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гядзімінас Кіркілас (літ.: Gediminas Kirkilas; 30 жніўня 1951, Вільнюс — 20 красавіка 2024, Вільнюс) — літоўскі палітык. З 1992 года дэпутат Літоўскага Сейма. Міністр нацыянальнай абароны Літвы (2004—2006), Прэм’ер-міністр Літвы (2006—2008).
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1974—1978 гадах вучыўся на завочным факультэце Віленскага педагагічнага інстытута. У 1978—1982 гадах вывучаў паліталогію ў Вышэйшай партыйнай школе ў Вільнюсе. У 2004 годзе праслухаў курс у Міжнароднай школе бізнесу Віленскага ўніверсітэта.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Кіркілас быў старэйшым сынам у шматдзетнай сям’і. Скончыў сярэднюю школу № 23 Вільні. У 1969—1972 гадах праходзіў вайсковую службу ў Паўночным флоце ВМФ СССР. Пасля службы да 1978 года працаваў рэстаўратарам у Трэсце рэстаўрацыі помнікаў. Па працы ўдзельнічаў у рэстаўрацыі віленскіх касцёлаў (у тым ліку касцёлаў Усіх Святых, Св. Казіміра, Баніфатараў) і ансамблі Віленскага ўніверсітэта.
Пасля паліталагічных курсаў, у 1982 годзе пайшоў працаваць у апарат Камуністычнай партыі Літвы. У 1982—1985 гадах быў інструктарам раённага камітэта партыі, а ў 1986—1990 — інструктарам аддзелу культуры ЦК КПЛ. Акрамя гэтага, у 1988—1990 гадах працаваў памочнікам першага сакратара ЦК КПЛ Альгірдаса Бразаўскаса, а ў 1990—1992 гадах быў яго памочнікам як дэпутата Вярхоўнага Савета Літвы.
У 1990 годзе, пасля пераўтварэння КПЛ у Літоўскую дэмакратычную партыю працы (ЛДПП), Кіркілас быў выбраны намеснікам кіраўніка. Абавязкі намесніка кіраўніка ЛДПП Кіркілас выконваў да 1996 года, а пасля ў 1996—2001 гадах быў сябрам прэзідыуму ЛДПП. У 2001 годзе, пасля аб’яднання ЛДПП з Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыяй (ЛСДП), стаў намеснікам кіраўніка аб’яднанай партыі.
Чатыры разы (1992, 1996, 2000, 2004) Кіркілас выбіраўся ў Сейм, у якім выконваў функцыі кіраўніка парламенцкай фракцыі ЛСДП, кіраўніка камісіі па нацыянальнай бяспецы і абароне, камісіі замежных спраў, быў дэлегатам Літвы ў парламенцкі сход НАТА і намесніка кіраўніка камісіі па Еўрапейскім справам.
З 2002 года займаў пасаду спецыяльнага прадстаўніка Прэзідэнта Літвы па сувязях з Калінінградскай вобласцю Расіі. Займаў пасаду надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Літвы ў Калінінградзе. 7 снежня 2004 года стаў Міністрам нацыянальнай абароны ва ўрадзе Альгірдаса Бразаўскаса.
29 чэрвеня 2006 года Прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус прадставіў Сейму кандыдатуру Кіркіласа на пасаду Прэм’ер-міністра. 4 ліпеня 2006 года Сейм зацвердзіў кандыдатуру, а 6 ліпеня ён стаў прэм’ерам афіцыйна. 19 мая 2007 года выбраны на пасаду кіраўніка Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі.
13 сакавіка 2008 года прадстаўнікі апазіцыйных партый прадставілі свае крытычныя заўвагі Кіракіласу пра палітыку яго ўраду. 18 сакавіка яны былі перададзены і спікеру Сейма Віктарасу Мунцянасу. Цягам двух тыдняў ад прадстаўлення заўваг спікеру Сейма, паводле літоўскай Канстытуцыі, прэм’ер павінен адказаць на пытанні, іначай Сейм можа вынесці вотум недаверу. 1 красавіка 2008 года Кіркілас падаў адказы на пытанні. 3 красавіка Сейм, з невялікай перавагай галасоў прыняў адказы як дастатковыя.
Пасля выбараў у Сейм 26 кастрычніка 2008 года і стварэння новага ўрада, Гядзімінас Кіркілас перадаў паўнамоцтвы прэм’ер-міністра Андрусу Кубілюсу.
Прыватнае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Кіркілас курыў трубку, любіў катацца на ровары. У 2000 годзе стаў кіраўніком Літоўскай федэрацыі шашак. Ведаў англійскую і рускую мовы. Быў жанаты з Людмілай Кіркілене — кіраўніцай сакратарыяту акцыянернага таварыства «Lietuvos geležinkeliai» («Літоўская чыгунка»). Сын Роландас працуе, дачка Дыяна вучыцца ў Віленскім універсітэце.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Gediminas Kirkilas // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Gediminas Kirkilas // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г д е ё Visuotinė lietuvių enciklopedija Праверана 29 красавіка 2024.
- ↑ Netikėtai mirė buvęs premjeras Gediminas Kirkilas — 15 min. Праверана 20 красавіка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гядзімінас Кіркілас
- Прэм’ер-міністры Літвы
- Члены Сейма Літвы
- Нарадзіліся 30 жніўня
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Нарадзіліся ў Вільнюсе
- Памерлі 20 красавіка
- Памерлі ў 2024 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Члены Камуністычнай партыі Літвы
- Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 2 класа
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ізабелы Каталічкі
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
- Афіцэры ордэна Вітаўтаса Вялікага
- Асобы
- Міністры аховы краю Літвы